Вы здесь

Археологические раскопки

Знойдзены пісьмовыя звесткі пра Крыжаўздвіжанскую капліцу ў XVII стагоддзі

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ) знойдзены ліст 1628 года, у якім згадваюцца асноўныя збудаванні Лаўрышаўскага манастыра, у тым ліку – капліца ў в. Лаўрышава. Раней быў выяўлены фундамент гэтай капліцы, і вяліся яго археалагічныя раскопкі.

Працяг раскопак фундамента капліцы

У жніўні 2021 г. працягнуты археалагічныя раскопкі фундамента Крыжаўздвіжанскай капліцы, якая калісьці дзейнічала на старых могілках у Лаўрышаве. Гэты невялікі храм адносіўся да Лаўрышаўскага манастыра. Ён быў пабудаваны з драўляных брусоў на валунным фундаменце.

Раскопкі вядуцца для таго, каб вывучыць канструкцыю фундамента і вызначыць час пабудовы капліцы. Першы этап раскопак праводзіўся ў 2019 годзе. Тады быў раскапаны фундамент прытвору і паўднёвая частка фундамента асноўнага памяшкання. Сёлета раскапана і абследавана яго паўночна-ўсходняя частка.

Праведзена даследаванне медальёнаў з крыпты

У Мінску праведзена даследаванне медальёнаў, якія былі знойдзены пры археалагічных раскопках крыпты Успенскай царквы в. Ла́ўрышава. Царква згадваецца ў дакументах з 1517 года, а ў 1773 была адбудавана наноў. Крыпта, верагодна, таксама адносіцца да 1773 года. У XIX стагоддзі пры рамонце храма яна была засыпана. Пры яе расчыстцы ў 2016 г. былі выяўлены, у прыватнасці, крыж і два медальёны-абразкі (іконкі).

Знойдзены першы кандак прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму

У даследаваннях гісторыі Лаўрышаўскага манастыра адбылася важная падзея: знойдзены першы кандак (песнапенне) прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму – заснавальніку манастыра ў

Археалагічныя раскопкі фундамента капліцы

У 2019 г. пачаліся археалагічныя раскопкі фундамента Крыжаўздвіжанскай капліцы Лаўрышаўскага манастыра. Капліца некалі дзейнічала на старых могілках в. Лаўрышава, цяпер зачыненых. Пра яе ёсць звесткі ў інвентарных вопісах манастыра за 1802 і 1824 г.