понедельник, сентября 29, 2014
Я шукаю цябе Бог,
Абыйшла ўжо сто дарог,
Ды на чатыры стараны,
Ўсе ад Крыжа яны.
Я ў гору пайшла
Была розуму прасіць,
Там нічога не знайшла,
Цяжэй стала яшчэ жыць.
Я ў ніз пайшла,
Пакацілася з гары,
Там нічога не знайшла,
Гора гарам гары.
Я направа пайшла,
Можа праваму лягчэй?
Там нічога не знайшла,
Толькі хлус для вачэй.
Я налева пайшла,
Там у сэрца на краю
Апасля Тваiх старон
Я шчаслівая стаю,
Апасля ўсіх старон,
Я шчаслівая стаю.