пятница, января 16, 2015
Не шукай маёй долi, сястра,
Мне зямелька радзiмая сьнiцца,
Дзе жадаюць бацькi схаранiцца,
Дзе прылягу пад крыжам i я.
Карты зблыталiсь, войны i жах
Расцяклiся, ня бачна дарогi.
Бацька Нёман магутны i строгi,
Прытулiу маё сэрца пад дах.
Цi малiтвы мае у цiшынi,
Цi бацькоуская сцiплая споведзь,
Цi халодныя воды гамоняць:
Беларускай душы каранi.
Гэта чорны забыты манах,
Пераплыушы бяспамецтва рэку,
Вазвяртая любоу чалавеку,
Прыпынiушы у нас д"ябальскi жах.