Тэльман Маслюкоў
Прадмова да публікацыі на сайце
У «Гістарычна-археалагічным зборніку» № 35, 2020 г., надрукаваны навуковы артыкул «Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года». У артыкуле апублікаваны поўны тэкст самага ранняга лаўрышаўскага інвентарнага вопісу, які дайшоў да нашага часу. Публікацыя ёсць у бібліятэцы манастыра.
Для шырокага доступу да гістарычнай крыніцы гэты артыкул размяшчаецца на сайце (з невялікімі cкарачэннямі). Пры гэтым у тэксце інвентара літары, якія цяпер не ўжываюцца, заменены на сучасныя. Таксама зняты пазначэнні і зноскі, якія былі неабходны ў навуковым выданні.
***
Адным з адметных манастыроў у гісторыі Беларусі з’яўляецца Свята-Елісееўскі Ла́ўрышаўскі мужчынскі манастыр, які зараз уваходзіць у Навагрудскую і Слонімскую епархію Беларускай праваслаўнай царквы. Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, ён быў заснаваны Войшалкам Міндоўгавічам (вялікі князь вкл 1264 – 1267 гг.) [1]. Другім заснавальнікам манастыра, згодна раннім апублікаваным звесткам, быў прападобны Елісей, першы ігумен Ла́ўрышаўскі (магчыма, сын Трайдзеня, вялікага князя ВКЛ 1270 – 1282 гг.) [2, с. 8]. У сучасных даследчыкаў ёсць і іншыя меркаванні як пра ролю Елісея ў станаўленні манастыра [3, с. 41–45], так і ўвогуле пра заснавальніка абіцелі [4, с. 156, 161]. Манастыр дзейнічаў да 1836 г. у в. Лаўрышава (зараз Шчорсаўскі с/с, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.), калі быў зачынены, але манастырская Свята-Успенская царква ў Лаўрышаве была ператворана ў прыходскую і ніколі не зачынялася.
Потым манастыр быў адноўлены ў 1913 – 1915 гг. каля суседняй в. Гнесічы, аднак спыніў дзейнасць з-за разбурэння падчас Першай сусветнай вайны. У 1997 г. каля Гнесіч, на тым месцы, дзе існаваў храм манастыра 1913 – 1915 гг., была пабудавана новая царква ў гонар прападобнага Елісея Лаўрышаўскага, і ў 2001 г. пры ёй быў зарэгістраваны Свята-Елісееўскі прыход в. Гнесічы. У 2007 г. ён быў ператвораны ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. У 2010 г. Успенская царква в. Лаўрышава ізноў увайшла ў склад манастыра. Такім чынам, існуе непарыўная гістарычная пераемнасць паміж старадаўнім і сучасным манастыром. Зараз Лаўрышаўскі манастыр – самы ранні па часе заснавання дзеючы мужчынскі манастыр у краіне (і другі сярод дзеючых манастыроў пасля Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага). Даследаванне гістарычных крыніц, якія маюць дачыненне да такіх духоўных цэнтраў, з’яўляецца актуальным для вывучэння гісторыі хрысціянства ў нашай краіне ў цэлым.
Сярод дакументаў па гісторыі манастыра ў Лаўрышаве вялікую цікавасць уяўляе яго найбольш ранні «Інвентар, альбо спісаніе манастыра Лаўрышаўскага» 1601 года (далей – Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года), які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі [5]. Асобныя фрагменты дадзенага інвентара былі апублікаваны А. Кацельнікавым [6], але цалкам ён не друкаваўся, таму мэтай нашай публікацыі з’яўляецца ўвядзенне дакумента ў навуковы ўжытак у поўным тэксце.
Вядзенне вопісаў маёмасці манастыроў вызначана ў першым правіле Канстанцінопальскага Двухразовага памеснага сабору 861 г.: «<…> усё ж, да яго [манастыра – аўт.] належачае, разам з ім самім ды ўносіцца ў кнігу, якая і ды захоўваецца ў епіскапскім архіве.» [7] У Кіеўскай мітраполіі самым раннім з апублікаваных вопісаў з’яўляецца вельмі кароткі, у адзін абзац, вопіс прыкладна 1429 г. Луцкага Чырвонасельскага Спаскага манастыра, які зроблены епіскапам луцкім на палях Евангелля [8, с. 47]. Другім (і першым у Беларусі) можна назваць, таксама кароткі, вопіс 1494 г. Слуцкага Траецкага манастыра [8, с. 136–137]. Да 1557 г. адносіцца першы вопіс Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра [9, с. 49–55]. Апошнія два ўяўляюць з сябе самастойныя дакументы, яны складзены архімандрытамі, але звесткі пра будынкі і зямельныя ўладанні ў іх яшчэ не падаюцца.
Мал. 1. Тытульны аркуш Інвентара Лаўрышаўскага манастыра 1601 года
Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года напісаны на дзевяці аркушах тонкай аднастайнай паперы шэра-карычневатага колеру (мал. 1), даўжыня якіх 33 – 34, шырыня 20 – 22,5 см; па краях ёсць парывы, месцамі заклееныя тонкай больш светлай паперай. У цэнтры аркушаў 1, 2, 4, 5, 8 ёсць аднолькавы вадзяны знак. На іншых аркушах яго няма. Верагодна, спачатку аркушы былі ўдвая большыя, і знак знаходзіўся ў цэнтры левай ці правай паловы аркуша. Паперу разразалі на 2 часткі, у выніку чаго ён маецца не на ўсіх аркушах (мал. 2). Знак змяшчае выяву «Рыба» і з’яўляецца вельмі блізкім варыянтам знака 4130 паводле Э. Лаўцявічуса, толькі плаўнікі рыбы больш адпавядаюць знаку 4129 [10, с. 545]. Знакі «Рыба» 4101 – 4133 апісаны як барочныя, невызначанага – звычайнага ці геральдычнага – зместу, невядомых вытворцаў [11, с. 146]. Знакі 4129, 4130 вядомы ў канцы XVII ст.: № 4130 – у дакуменце з г. Расяйней (Каўнаскі павет, Літва), № 4129 – ў 3-х дакументах: з гарадоў Вільнюса, Тракая (Вільнюскі павет) і Расяйней [11, с. 231]. У паперы Інвентара Лаўрышаўскага манастыра 1601 года мы бачым ранняе ўжыванне падобнага знака.
Аркушы 1 – 6 запоўнены тэкстам на абодвух баках, аркуш 7 – толькі на пярэднім баку, аркуш 8 пусты, на аркушы 9 ёсць толькі познія пазнакі на зваротным баку, надпісаныя па гарызанталі на 1/4 даўжыні аркуша, у трэцяй яго чвэрці (мал. 3). Размяшчэнне гэтых пазнакаў і 3 паралельныя згіны на паперы ўказваюць на тое, што спачатку дакумент захоўваўся згорнутым у чатыры складванні. Аркушы сшыты па левым краі, верагодна, ў XIX ст. тонкім шнуром шэра-карычневага і месцамі белага колеру.
Мал. 2. Вадзяны знак Інвентара Лаўрышаўскага манастыра 1601 года
Мал. 3. Запісы і пазнакі на зваротным баку апошняга аркуша Інвентара Лаўрышаўскага манастыра 1601 года
Асноўны тэкст інвентара напісаны чарніламі карычневага колеру паўуставам на старабеларускай мове. Вышыня тэкста 28 – 28,7, шырыня 16,3 – 17 см, міжрадковы інтэрвал 0,6 – 0,7 см. Маюцца зробленыя чорным колерам прыпіскі польскай мовай, пазнакі і падкрэсліванні – верагодна, у 2-ой пал. XVIII ст.
Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года быў складзены ў сувязі з перадачай манастыра генеральнаму віленскаму намесніку Іосіфу Вельяміну Руцкому ад ранейшага архімандрыта – Гедэона Бральніцкага (з 1594 г.), які ў 1601 г. стаў полацкім архіепіскапам. Інвентарызацыю праводзілі па загадзе ўніяцкага мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і «всея Россыи» Адама Іпація Пацея мітрапалічы архідыякан Парфеній Катлубай і вількамірскі падчашы Захарыяш Смешак. Тэкст напісаў, відавочна, П. Катлубай – мяркуючы па почарку подпісаў і па тым, што подпіс З. Смешка зроблены па-польску.
Подпісы (арк. 7) змацаваны адбіткамі дзвюх пячатак на карычневым воску пад ромбападобнай кустодыяй; шнур тонкі, шэра-карычневы. Вялікая пячатка (4,3 × 3,2 см) уверсе пераламаная, належыць І. Пацею. Яе фота з Інвентара Лаўрышаўскага манастыра 1601 года публікавалася [12], выява ў інвентары адпавядае і іншай публікацыі [13]. Подпіс І. Пацея быў пастаўлены пасля афармлення пячаткі, таму што крыху надпісаны па кустодыі. З правага боку ад пячаткі мітрапаліта размешчана малая пячатка (1,6 × 1,3 см) аднога з складальнікаў інвентара, з гербам «Налэнч». У вядомай нам літаратуры Катлубаі і Смешкі не ўключаны ў лік родаў, якія карысталіся гэтым гербам. Аднак на пячатцы ёсць 3 ініцыялы: першы – верагодна, «I» альбо «J», 2 наступныя – выразныя «Z» і «S». Відавочна, што малая пячатка належыць З. Смешку, звесткі пра якога сустракаюцца і ў іншых дакументах канца XVI – пачатку XVII стст. [14, с. 365; 15, с. 199–202] Магчыма, ён меў падвойнае імя, да першай часткі якога адносіцца першая літара.
Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года змяшчае звесткі пра стан манастыра на канец XVI – пачатак XVII ст. Асноўная ўвага нададзена гаспадарцы. Звесткі пра царкву пададзены сцісла, але пазначана, што яны павінны быць прадстаўлены ў асобным рэестры, які павінен быў скласці настаяцель Варсанафей (і які, відавочна, не захаваўся). Колькасць насельнікаў і поўныя назвы манастыра і храма ў інвентары не запісаны. Аднак названы фундатары будаўніцтва храма – паны Вайніловічы і Беліковічы. Дакумент захаваў для нас імя тагачаснага настаяцеля храма, пералік манастырскіх вёсак, колькасць сялянскіх двароў у іх на той час, спісы сялян, імёны некаторых уладальнікаў суседніх маёнткаў і інш. Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года падрабязна паведамляе пра зямельныя ўладанні манастыра, паказвае іх граніцы і адзначае тыя месцы, дзе меліся спрэчкі з навакольнай шляхтай. Дакумент з’яўляецца адметнай крыніцай, якая паказвае стан манастырскай гаспадаркі, а таксама гістарычную геаграфію і тапаніміку рэгіёна на пачатак XVII cт., якія самі па сабе – частка гісторыка-культурнай спадчыны [16].
Пры падрыхтоўцы да друку дыграф «кг» захаваны. Літарнае абазначэнне лічбаў перададзена арабскімі лічбамі. Тэкст падзелены на словы і сказы, знакі прыпынку і прапісныя літары расстаўлены паводле сучасных правіл. Падзяленне на абзацы захавана. Працяжнікі ў лічбавых даных, якія абазначаюць адсутнасць лічбаў, захаваны там, дзе яны ёсць у рукапісу. Польскамоўныя надпісы перададзены так, як яны зроблены ў крыніцы.
Тэкст Інвентара Лаўрышаўскага манастыра 1601 года
Инъвенътаръ, албо списаніе монастира Лавъришовъского, за росказаніемъ и зосланіемъ од ясне преосвещеннаго архиепископа, митрополита Кіевскаго, Галицкаго и всея Россыи, киръ Ипатия Потея, насъ, комисаровъ своих: мене, Парфенія Котлубая, архидiакона его милости митрополитанского, чину светого Василія Великого, и мене, Захарияша Смешка, подчашого вилкомирского, яко приятеля ужитого до тое справы, и убаченя всех приналежностеи и приходовъ з того помененого монастира Лавришовъского, убаченя границъ, и кривъдъ тому монастиру уделаних, при битности врадника негневицкого пана Миколая Федоровича Беликовича в року 1601, месяца юля 6 дня, при одобраню з рукъ и держаня его милости отца Гедеона Бролъницкого, бывъшаго архиманъдрита Лавъришовъского, а отданю въ держаніе велебного его милости отца Іосифа Велямина Рутского, наместника енералъного виленъского, а наперод почавъши, къ хвали Божое, то ест от церкви и [радок сцёрты на згіне аркуша – Т. М.]
Церковъ
Древяная, збудованая през ихъ милостеи пановъ Воиныловичовъ и Беликовичовъ, без притвору, кгонътами критая, крестовъ на неи железныхъ позлотистих три, на дзвонъныци дзвоновъ пятъ, въ церкви порядокъ подлугъ чину святое восточное церкви, ризница, келихи, сребро, апарата, книги и иные порадки церковніе на особливом реестре мелъ отецъ Варсонофеи параеклисиарх подати.
Монастиръ
Въ тое будованіе монастирское наперод вшедши, въ ворота везны, браму кгонтами критую – будинокъ по левои руце противо церкви, в нем избъ три, две архиманъдриче, а третая намесниковъская, з окнами шкляными, в оловъ и в дерево оправными, печи поливаніе зеление кафляніе, двери на завесах железных с клямъками и защепками; з там тулъ поступивъши далеи влево, пивныца накритая. В неи бочокъ начиня 20 до пива старых и новых. Тамже далеи келыи законныи три, въ которых законныки мешъкают, окна до ных шклянъные по два окна. Печи поливаніе кафляніе, двери на завесах з клямками, однакъ тои будинокъ потребуетъ накритя нового. Зтамтулъ поступивъши – одрина, стаиня старая, притом зараз свиренъ драницами крытыи, в немъ збоже розное.
Жита молоченого бочокъ – | 20 |
Ячменю корцовъ – | 6 |
Овса корцовъ – | 3 |
Пшеници корцовъ – | 2 |
Солоду корцовъ – | 6 |
Гороху корецъ – | 1 |
Ярки корцовъ – | пол. |
Шоцевици корцовъ – | пол. |
Броваръ
В немъ котловъ два. Начиніе, кади, прикадки – все параднее; трубы двои попсованіе, потребуютъ направы.
Абора
Воловъ робочих – | 3 |
Быковъ третяковъ – | 4 |
Коровъ доиныхъ – | 8 |
Коровъ дробычокъ – | 5 |
Подціолковъ – | 6 |
Телят тогорочъных – | 7 |
Свиней с поросяти – | 10 |
Вепровъ до карму – | 4 |
Подсвинъковъ – | 6 |
Поросятъ – | 21 |
Гусеи старых – | 7 |
Молодых гусеи – | 20 |
Курицъ старых – | 2 |
Молодих курчат – | 30 |
Инъдиковъ старых – | 3 |
Молодых инъдиковъ – | 4 |
Качокъ – | 6 |
У господини сировъ копа 1. Масла фасокъ 2.
Гумно
В немъ збожа немолоченого такъ розного, жыта коп – | 14 |
Ячменю – | 10 |
Инъшого збожа нетъ у гумне – | помолочено въ свирне |
Село Лавришовъ под монастиром
В нем волокъ 7 и полъ волоки.
Апанас Макаровичъ | 1 | полъ | 3 | 2 | 2 | 2 |
Пилипъ Ланковичъ | 1 | полъ | 4 | 6 | 1 | 2 |
Андреи Макаревичъ | 1 | полъ | 3 | 5 | 2 | 2 |
Гришко Левковичъ | 2 | полъ | 2 | 4 | 1 | 1 |
Кузма Побилый | 1 | полъ | 3 | 4 | 3 | 2 |
Филипъ Наумчикъ | 1 | полъ | 2 | 4 | 1 | 2 |
Наумъ Жокъшевичъ | 1 | полъ | 1 | 3 | 2 | 2 |
Федоръ Букреіовъ | 2 | полъ | 2 | 4 | 2 | 1 |
Прокопъ Санъцевичъ | 2 | полъ | 2 | 4 | 1 | 2 |
Андреи Сивинъ | 1 | полъ | 2 | 4 | 1 | 2 |
Сидоръ Гнедовичъ | 2 | полъ | 2 | 4 | 2 | 1 |
Иванъ Гнедовичъ | 2 | полъ | 2 | 4 | 1 | 1 |
Гришко Гнедовичъ | 1 | полъ | 2 | 4 | 2 | |
Тишко Гармановичъ | 2 | полъ | 1 | 3 | 2 | |
Адам Нагорныи | 2 | 3 | 4 | 1 | 1 | |
Апанас Семеновичъ | 1 | полъ | 3 | 4 | 2 | 1 |
Сергеи Хомичъ | 1 | полъ | 2 | 4 | 2 | |
Евхимъ Хомичъ | 2 | полъ | 1 | 3 | 1 | 1 |
Пуста | 1 | полъ | 9 | 12 | ||
Шесътинъ | Полъшест | Моркгъ | Грошъ | Кони | Волы |
Всего сумою чинъшу и моркговъщизны огулом належит и приходитъ золотихъ 80 и 6.
В том селе Лавришове повинност з кгрунту шестины – три дни робити з чим кажутъ, любъ мущизна, любъ жонъка. Сторожа тикгодневая колеиною. Вартовъников двох що ночне зиме и лете до коней, и до чого треба. Рыби ловити без панщины неводом, коли треба укажетъ чергою, дороги одправятъ повинъны до Вилъна чергою и где потреба. З огородовъ побережных по курици давати. Кгвалъты кождого тыдня в суботу до сена грести и до жныва всякого, поки з поля не уберутъ, одправовати повинны. Жонъки до поливаня капусты и на полодбе мают ити якъ потреба без панъщины. Снетку носити.
Село Личичи
В немъ волокъ 7 и полъ волоки.
Гроши | Кони | Волы | |||||
Гапонъ Семеновичъ | 1 | – | – | 4 | 8 | 1 | |
Фёдоръ Гапоновичъ | 1 | – | – | 2 | 6 | 2 | 2 |
Тимохъ Семеновичъ | – | 1.2 | 3 | 6 | 1 | 2 | |
Фёдоръ Семеновичъ | 1 | – | – | 1 | 3 | 2 | 2 |
Тихонъ Семеновичъ | 1 | – | – | 2 | 6 | 1 | 2 |
Василъ Тимошъковичъ | – | 1.2 | – | 2 | 2 | 2 | 1 |
Фёдоръ Нагорнычъ | 1 | – | – | 3 | 6 | 2 | |
Козма Черныкъ | 1 | – | – | 3 | 6 | 1 | 2 |
Опанасъ Черныкъ | – | 1.2 | – | 1 | 2 | 1 | |
Сидоръ Черъныкъ | 1 | – | – | 1 | 3 | 1 | 2 |
Микита Карповичъ | 1 | – | – | 2 | 6 | 2 | 2 |
Іовъ Губичъ | 1 | – | – | 1 | 6 | 1 | 2 |
Самсонъ Губичъ | 1 | – | – | 2 | 6 | 1 | 2 |
Жданъ Губичъ | 1 | – | – | 1 | 3 | ||
Мартинъ Романовичъ | 1 | – | – | 1 | 3 | ||
Никонъ Романовичъ | 1 | – | – | 4 | 8 | 2 | 2 |
Савка Романовичъ | 1 | 1 | – | 4 | 9 | ||
Третина | Шестина | Полъшест | Моркгъ |
Денисъ Романовичъ | 1 | 4 | 8 | 1 | 2 | |
Трохимъ Романовичъ | 1 | – | 1 | 6 | 1 | 2 |
Трохим Розмовичъ, дворецкыи | 1 | – | 1 | 6 | 2 | |
Супрунъ Клишевичъ | 1 | 2 | 3 | 2 | ||
Яков Клишевичъ | 1 | – | 2 | 6 | 1 | 1 |
Филипъ Стелмаховичъ | 1 | 3 | 7 | 2 | 1 | |
Гринъ Стелмаховичъ | 1 | 3 | 7 | 1 | 2 | |
Иванъ Сорока | 1 | 3 | 2 | 1 | 1 | |
Мартинъ Нестеровичъ | 1 | 4 | 8 | 2 | 2 | |
Никонъ Супрунчикъ | 1 | 2 | 2 | 2 | 1 | |
Василъ Богдановичъ | 1 | 1 | 3 | 2 | ||
Василъ Лавныкъ | 1 | 1 | 2 | 2 | 1 | |
Семенъ Белякъ | 1 | – | 2 | 2 | 1 | 2 |
Анъдреи Куропаткинъ | 1 | – | 2 | 2 | 1 | 1 |
Павелъ Кочковъ | – | 1 | 4 | 8 | 2 | 2 |
Гарманъ Несцеровичъ | – | 1 | 1 | 3 | 1 | 2 |
Третина | Шестин | Моркг | Грошъ | Кони | Волы |
Повинъност таяж, што и в Лаврышове – з шестины по три дни сторожа, и дорога, и все такъ непременъно.
Тамъже в Личицах резовое належит къ монастиру з кождое третини по петдесятъ грошей полъскых, а третин 29.
Дворецъ
Тамже под Личичами Дворецъ, фолъварокъ Лавришовъскый, в котором будованіе: светлица с пекарнею и з сенъми, хлевъ на быдло для зымованя, гумно, одрина до коло огорожено, пивныца. До того фолварку кгрунъту належитъ, меновите кгрунътъ, близко фолъварку, которого сеяня естъ на корцовъ – 64.
До того ж фолварку кгрунътъ под Круглим селом сеяня на корцовъ 10.
Тамже на Лужищах кгрунътъ оромыи, моркгъ – 1.
Сеножатъ под Круглым селом при кгрунте на возовъ 6. Платят за ню къ монастиру золотих – 6.
Тамъже, под фолварком Личицким, сеножатъ сумежная з паны Беликовичами, з которими граница идетъ, почавши от каменя, который лежитъ недалеко колодезя, под горою вправо идучи, под гору до фолварку и до того колодезя, от которого каменя просто граница идетъ през сеножатъ на тую сторону къ селу Лисчисчамъ, такъже до каменя. Которая то сеножатъ маетъ в собе возовъ сена доброго 30, од тое сеножати идутъ боком шаховъныци пановъ Беликовичовъ, од которих починаютсе сеножати литчичких подданых монастиръскых моркгы. Которые то моркгы и выпусты кгвалътовне наеджают стадом з Негневичъ и спасуютъ. При тих моркгах идетъ выпустъ фолъварковый, по конецъ оромых кгрунътовъ монастирскых, ажъ до колодезя каменного запалого на лощине при дорозе, которая идетъ з Негневичъ до Овдеевичъ и далей. Которыи то выпустъ лежитъ обрубом своим ажъ до дороги, которая идет з Овдеевичъ и з Щорсовъ до Любча.
Также од тых Личичъ починаетсе граница толобъная, монастырская, меновите, почавши од Лисчичкых Весныкъ, пущаючи кгрунты и сеножати монастырские по правои стороне, Лядинъскою дорогою, по грудъ Лядинъскии, по Пещаную гору, по Крыжовую дорогу, до Гнесичъ идучую, по Глубокую долину, по Русецкыи могылъныкъ, у сухомертвыи Калединъ дубъ, по Гнесецкую верею, у лозовыи Русуж, посерод Лозового поля, въ Самоиловичъ островъ, у Голеноватыи дубъ, в Мелъкыи брод, в реку Боловячу, а рекою Боловячою у Кугаковъ лес, у Клешнынъ, по Репище, по Сасиновичъ долину, въ бортную липу Лопату, по Чернецкую речъку. На тои речъце млынъ монастыръскыи Лаврышовъскыи бывалъ, але теперъ зопсовалъсе, же его милость панъ Хребтович тую речку перекопалъ.
До тыхже Личичъ належитъ кгрунътъ, названыи Солянъки, в поли при дорозе до Кореличъ едучи. Тих Солянокъ 9. Сума всего кгрунъту в Личицах третинъ – 29.
Село Купицко
Волокъ – 4.
Гаръманъ Федоровичъ | – | 1 |
Зенъко Савайтановичъ | 1 | |
Жданъ Бушминъ | – | 1 |
Левонъ Савайтановичъ | – | 1 |
Микита Романовычъ | 1 | |
Гришко Савайтановичъ | 1 | |
Иванъ Букреи | – | 1 |
Созона Корбата пуста | 1 | |
Семеновъская пуста | 1 | |
Игнатова | – | 1 |
Полъволъ | Пренъты |
Сяножат под млином Хребьтовичовим при Негневицкихъ сеножатех. Граница еи по брод, а в броде каменъ, од каменя урочь гребли щорсовского млина, наровни з щорсовскою сеножатью. Morgow dwa.
В том селе Купицку вся тая повинъностъ, якъ и в Лавришове. Робити з чим кажутъ з шестины по 3 дни. Сторожу, дорогу, варту коленною, такъже язовъ, затокъ на весну и кождого часу за Немном пилъноватъ, рибы ловит и до монастира додават, пущи, острововъ пилъноватъ и инъные повинъности полънити.
До того села належатъ островы за Немном чотири. Сукорынъ, Бродныи, Осовцы, Грамац, которых острововъ урочища граничъные по тих местахъ идутъ, а наперод.
Почавъши од Немна од езу монастирского Узденовъского, пущаючи тие острови монастирские по левои стороне, а по правои пущу Негневицкую, и Налибоцкую, до острова Сукориня, одтул до Горокъ через речъку Кроманицу до урочища Кося, од Кося на Броднымъ до копца, и до хвои великои, на том копцу з націосом старымъ, з крижом стоячои, которыи копецъ стоит посерод бору Бродного, при дорозе леснои, од реки Услыча на боръ Бродныи идучои; от копца до луга Омшара Подочинъского, од того луга до речища Лугового, тым речищемъ до реки Услыча, и до пристани Броденское. Од тое пристани дорогою посерод бору Бродного до урочища Висада, од того Высада рекою Услычою до пяти до пристани Броденъское, а од тое пристани рекою Усличою до реки Немна.
В тых островах ест дерево бортное дубовое и сосновое – дворное монастиръское Лавришовъское чернецкое.
Ези монастирские
- Езъ Узденовъскыи.
- Езъ Панъковъскыи.
- Езъ Сидоровъскыи.
- Езъ межи островов на сеножати Санътовича.
- Езъ великыи под Селищемъ.
- Езъ Боблонъскыи.
- Езъ Закотъ на реце Кроманици.
- Езъ Згатиловъ под Князевою Дубровою на сеножати межи лозами.
- Езъ Колокалинъныкъ, под перелесем над Немном.
А тутъ сутъ езки малые весенъные монастырскые, до ставеня вершеи на реце Кроманицы будучие. Ти езки под Товаром Чернецкым, где изба з сенъми стоит. Другые три язки под Княжою Дубровою за сеножатю Шаховъскою. Третая три езки у прудъца под Селищемъ. Десятыи езокъ за дубровою Селицкою, одинадцатыи езокъ на пречищи великои межи речищами Кромонъскыми. Дванадцаты езокъ у великого езу Селицкого, тринадцаты езокъ на реце Кроманици над озеромъ Товаромъ.
В том же острове Сукорине езеръ дворных монастирскых три, меновите:
- Озеро Узденово за ороня з Немна.
- Озерко, вирокъ на сеножати Узденовъскои Совоитановои на реци Кроманици, и Закоту езеръко, тони три неводовых.
В том же острове Сукорине сеножатъ дворная монастырская Болоне, пообаполъ речъки Кроманици, на стирту, а другуя сеножат дворная Гритъковъщизна, за Немном лежачая. Тамъже въ томъ острове сутъ сеножати звечъніе всех подданыхъ монастырскых купицких, и лаврышовъскых, такъже леси на дрова, на коле и на хворости.
Третыи островъ – Осовъци, лежачыи о граныцу з пущою Налибоцкою, за дорогою Броденъскою лежачыи обмежу з островом Бродным. В том острове на бору ест дерево борътное сосновое и дубовое, дворное монастырское Лаврышовъское чернецкое, по розныхъ местцах стоячое. У Осовцах сосенъ бортных три, у пристани Броденъское дубовъ борътных два, у Косе дубовъ бортных три, посерод Бродного у вилах межа дорогою на бору сосна бортная з пчолами, названа Полюцка. Десятыи дубъ бортныи на Товарскым острове въ Сукорине поблизу Болоня, и въездъ волныи за Немном во всю пущу Занеманъскую по дрова, и по розные потребы домовые.
В Любецкои пущи, сполънои з пущею Негневицкою за Немном, при озерих Луце Еромати пана Хрептовичових, ест теж озерко – речка Чернецка, въ конъцу тое Луки, в нем тони неводовых три, тамже при том езерку въ концу под Мересонею езером ест закли весенъные, и осенъные монастирскые Лаврышовъскіе чернецкые, игуменовъскые езки три. Першыи езъ на самои речъце у озера Луки, другыи езъ под Мересонею. Третыи езокъ у рвыка под Хмелищами при сеножатяхъ Негневицкых и Любецкых.
По тои стороне Немна за селом Купицком, за Кашицомъ и на сеножати его, за липою въ Дубне, ест езерко дворное монастыръское, названое Богушевъское, а до того езерка ест поблизу езокъ вешныи Богушовъскыи монастырскыи Лавърышовъскыи, въ томже Дубъне на сеножати Кашицовои.
Сеножати дворные пустовъскые,
которые недавъно на двор припали, кгды люде подданіе лавришовъскые въ голод и в поветре повимирали
Сеножатъ Беляковъская на стогъ сена.
Сеножатъ Куропатына на стогъ сена.
Сеножатъ Коскова на два стоги.
Сеножатъ Першсковъская на дванадцатъ возовъ.
Сеножатъ Гармановъская на дванадцатъ возовъ.
Сеножатъ Нестеровичъ на три стоги.
Сеножатъ Гапонова на два стоги. Которые то сеножати у хмелищах лежачые звечніе Лаврышовъскые, теперъ до Негневичъ почали аренъдоватъ за позволеніем от его милости отца митрополити, и прозбою его милости пана Беликовича, урядника негневицкого, же мели што рокъ платити по сорокъ осемъ копъ къ монастыру.
Сеножат на Теребежи на возовъ дванадцат Зданъ Созоновичъ Тихновичъ аренъдуетъ, тому жъ придано сеножати моностирское тамъ ж на Теребежи на стогъ единъ и возовъ шест, за тое маетъ давати къ монастиру копъ 50.
Сеножатъ Гапоновъская на возовъ десет, а при том Несцероъскои част и Гормановъское виделено на сеи рокъ до церкви свещенныком Борысоглебскым соборным отцу Афанасію и Карповичу, за то не маютъ ничого платити.
При тых сеножатех гаи монастырскыи, хмелища, олшины, на которыхъ корени пчелъные сутъ, такъ монастырскые дворные, яко подданых монастырскыхъ, тамже выпустъ Лаврышовъскыи и Личицкии людеи монастырскыи волъныи, чужопанци зас толоку за тое помагати маютъ.
Тамже за хмелищами межи полеи монастырскыи а хмелищами на урочищу в Голодовом Угле сеножати монастырскые моркговъ тридцатъ дворные. Тые сеножати позволено косит подданым з села Хоросици Алексею Ладъныку и Петру Шкляру, и Зданови Евтушку за копъ 8.
Сеножати две волоки в пущи Щерсовскои за Немном, и вступъ до пущи волныи.
Село Щорсы
Волока 1 и чвертъ 1.
Золот. | Конъ | Волъ | ||||
Лаврынъ Драбко | 1 | – | – | 4 | 1 | 2 |
Іовхимъ Драбко | 1 | 4 | 1 | 2 | ||
Денісъ Драбко | 1 | 4 | 1 | 2 | ||
Самуило Утка | Чверта | – | – | 6 | 2 | 2 |
Третина | Шестин | Моркгъ |
С того селе такаяж повинъностъ, яко и в Лаврышове, з шестины по три дни, сторожу и всяку повынъност отправовати и полъныти маютъ.
Тамже поле пустошне, назване Поциповъка, за Милашовом, моркгъ 12. З того поля платятъ щорсовъци копъ 5.
Тамъж поле пустошъ, за десетину здеревъное одданое, волока одна, кгрунъту моркговъ – 30, тую волоку пашутъ з Щорсъ. Платят за ню коп – 6. До тогож поля належит сеножатъ под Лаврышовом, названа Осичовка, за тую сеножатъ дают копъ – 4. Тамъж Солянъки кгрунътъ подданых оромыи, при гостинъцу до Кореличъ едучи, до Лаврышова належит – 23. За тые Солянъки платят до монастыра по пулъ золотого.
Затоки, до Купицка належачие, за Немном и коло Немна
- Затока Кроманица.
- Затока Узденово.
- Затока Усте.
- Селище.
- Сукорина.
До того ж села Купицка належит кгрунъту част на Коломве, межи кгрунътами его милости пана Хребтовича сененъскыми. В Лаврышове сутъ огороды над рекою Копаницею, где од кождого огорода по курици належитъ, а тых огородовъ усехъ 11. Курицъ зас приходит усех з тых огородовъ въ лечбе – 19.
Шаховница кгрунъту под селом Борацином.
Десетины къ тому монастыру належачые
З Турца, которыи на сес часъ держитъ его милость панъ Ходкевичъ, воевода виленъскии, каждого збожа, жита и яри наданя его милости князя Алехзанъдра Влодимировича.
З Березовъца од их милостеи пановъ Кмитовъ Стретовичовъ наданая десетина кождого збожа жита и яри. За которую десетину на сесъ рокъ 1601 грошъми даватъ, за кождую копу збожа по копе грошеи литовъскых, для неурожаю теперешънего. А где даст Богъ урожаи, тогды снопами маютъ даватъ, и своими подводами одвозити, змолотивши, до монастыра. Такъже и з Турца. Але еще о том не постановлено, будет ли урожаи або не. Але о тое правом потреба чиныти з их милостями.
Справы фунъдуши, записы, прывилея королеи их милостеи и инъные справы, такъ паркгаменовые, яко папировые, усе у его милости архипастира въ архивиумъ зоставати въсхованю маютъ, хиба для потребы правъное што зостанетсе, и квиты речи посполитое податковъ при монастиру зоставати маютъ.
Которыи тот инъвентаръ и списаніе всех речеи приходовъ списавъши, порадне до утверженя и подпису руки его милости кир Ипатия Адама Потея, архиепископа, митрополита Кіевъского, Галицкого и всея Россыи, архиманъдрита Печерского подали есмо, и сами к томуж инъвентару подписалисе. Писанъ у Лаврышове року тисеча шестсотъ первого, месяца июля, шостого дня, за щасливого панованя короля его милости полъского Жикгмонта третего, подаючи въ держане его милости превелебному […] Рутскому.
Zachariasz Smieszek, podczaszy wilkomirskі
Парфеній Котлубаи, архидиаконъ
Ипатий Потей, архиепископ, митрополит Киевский, Галицкий и всея Россыи власною рукою
(НГАБ, ф. 147, воп. 2, спр. 175, арк.1727 – 1735.)
Спіс літаратуры і крыніц
- ПСРЛ. – Т. 2. Ипатьевская летопись // Санкт-Петербург, 1908. – Стлб. 859.
- Koiałowicz, A. Miscellanea rerum ad statum ecclesiasticum in Magno Lithuaniae Ducatu pertinentium / А. Koiałowicz. – Vilnae : Tipis Academicis, 1650.
- Метельский, А. Лавришевский монастырь и его основатели: мифы, агиографические предания, историческая реальность, гипотезы / А. Метельский // Гісторыка-археалагічны зборнік / рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), В. В. Даніловіч (нам. гал. рэд.) і інш. ; Інстытут гісторыі НАН Беларусі. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – Вып. 30. – С. 38–46.
- Темчинас, С. Ю. Основание Лавришевского монастыря в свете рукописной продукции книжника Иева (вторая половина XIII века) / С. Ю. Темчинас // «Вертоград многоцветный». Сборник к 80-летию Б. Н. Флори / Институт славяноведения РАН. – Москва : Индрик, 2018. – С. 155–161.
- Инъвенътаръ албо списаніе монастира Лавъришовъского // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 147. Воп. 2. Спр. 175. – Дело о размежевании казённого имения Лавришово. 1807 – 1833 гг. (имеются документы за 1529 – 1795 гг.). – 1763 арк. – Арк. 1727–1735.
- Котельников, А. К вопросу об основателе Лавришевского монастыря / А. Котельников // Богослов [Электронный ресурс]. – 2012. – 14 марта. – Режим доступа: https://bogoslov.ru/article/2488869 – Дата доступа: 01.04.2020.
- Граббе, Г. Каноны православной церкви // Православие и мир [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://lib.pravmir.ru/library/readbook/2286#part_36001 – Дата доступа: 01.04.2020.
- Акты, относящіеся къ исторіи Западной Россіи, собранные и изданные Археографическою коммиссіею : [В 5-ти т.]. – Санктъ-Петербургъ : Типографія ІІ Отдѣленія Собственной Е. И. В. Канцеляріи, 1841 – 1872. – Т. 1 : 1340 – 1506. – 1846.
- Археографическій Сборникъ документовъ, относящихся къ исторіи Сѣверо-Западной Руси : издаваемый при Управленіи Виленскаго учебнаго округа / [сост. П. А. Гильтебрандт, Ф. Г. Елеонский, А. Л. Миротворцев]. – Вильна : Печатня О. Блюмовича, 1867 – 1904. – Т. 9. – 1870. – 493 с.
- Laucevičius, E. Popierius Lietuvoje XV – XVIII a. Atlasas / E. Laucevičius. – Vilnius : Mintis, 1967. – 581 р.
- Laucevičius, E. Popierius Lietuvoje XV – XVIII a. / E. Laucevičius. – Vilnius : Mintis, 1967. – 291 р.
- Гісторыя: мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі ў гісторыі Украіны ды Беларусі – малавядомыя факты і дакументы // Наша ніва [Электронны рэсурс]. – 2015. – 29 лістапада. – Рэжым доступу: https://nn.by/?c=ar&i=160839 – Дата доступу: 01.04.2020.
- Лаўрык, Ю. Іпаці Пацей / Ю. Лаўрык // Спадчына. – 1992. – № 2. – С. 58–65.
- Тупиковъ, Н. М. Словарь древне-русскихъ личныхъ собственныхъ именъ / Н. М. Тупиковъ. – Санктъ-Петербургъ : Типографія И. Н. Скороходова, 1903. – 861 с.
- Акты, относящіеся къ исторіи Южной и Западной Россіи, собранные и изданные Археографическою коммиссіею : [В 15-ти т.]. – Санктъ-Петербургъ, 1861 – 1892. – Т. 2 : 1599 – 1637. – Типографія Э. Праца, 1865. – 288 c.
- Маслюкоў, Т. В. Беларускiя мiкратапонiмы ў польскамоўных дакументах XVII ст. / Т. В. Маслюкоў // Беларусіка = Albaruthenica: праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу [матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў]. – Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. – Кн. 6 : Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ч. 2 / рэд. Ул. Конан [і інш]. – С. 170–171.