Урочышчы пададзены ў парадку пераліку ў вопісе. Яны абазначаюць межы зямель манастыра і манастырскія ўладанні. Урочышчамі з назвай могуць быць часткі рэльефу (узгорак, затока, вялікі камень і інш.), раслінны ландшафт (лес, луг, поле і т. п.), адметныя дрэвы. Ва многіх выпадках аб’ект урочышча ў вопісу не пададзены. З цягам часу назву маглі пераносіць на іншы аб’ект на тым жа месцы. Напр., назву дрэва маглі перанесці на паляну, назву балота – на поле, і г. д. У наш час назва можа абазначаць аб’ект, які адрозніваецца ад першапачатковага.
Круглае (сяло)
| Лужышчы |
Лычыцы
| Лычыцкія Веснікі |
| Лядзінская, дарога |
| Лядзінскі Груд |
| Пясчаная, гара |
| Крыжовая, дарога да Гнесіч |
| Глыбокая Даліна |
| Русецкі Могільнік |
| Каледзін Дуб, дрэва |
| Гнесецкая Вярэя |
| Русуж Лазовы |
| Лазовае, поле |
| Самойлавіч Востраў (не суша пасярод вады, а ўчастак мясцовасці) |
| Галенаваты Дуб, дрэва |
| Мелкi, брод у р. Валоўка |
| Кугакаў, лес |
| Клешнын |
| Рэпішча |
| Сасіновіча Даліна |
| Лапата, ліпа бортная манастырская |
| Чарнецкая, рэчка ці возера |
| Салянкі, палі |
Купіцк
| Сукорын, за р. Нёман |
| Бродны, бор за р. Нёман |
| Полюцка, сасна бортная манастырская пасярод Броднага Бору |
| Асоўцы, бор за р. Нёман, ля мяжы з Налібоцкай пушчай, за дарогай Бродзенскай, ля Броднага Бору |
| Бродзенская, дарога |
| Грама, за р. Нёман |
| Горкі |
| Краманіца, рэчка |
| Кося |
| Услыча, рэчка |
| Амшар Падачынскі, луг |
| Князева, дуброва |
| Шахоўская, сенажаць |
| Селіцкая, дуброва |
| Кроманьскія, рэчышчы |
| Тавар, возера манастырскае |
| Уздзенава, возера манастырскае |
| Азярко, возера |
| Уздзенаўская Савойтанава, сенажаць на р. Краманіцы |
| Закот, возера |
| Балоне, сенажаць манастырская ва ур. Сукорын, паабапал р. Краманіцы |
| Грыцкаўшчызна, сенажаць манастырская за р. Нёман |
| Таварскі Востраў, ва ур. Сукорын, паблізу Балоні (не зямля пасярод вады, а ўчастак мясцовасці) |
| Любецкая, пушча за р. Нёман, ля Нягневіцкай пушчы |
| Нягневіцкая, пушча за р. Нёман, ля Любецкай пушчы |
| Лука Ерамата, возера ля Чарнецкай Рэчкі |
| Мерасонея, возера |
| Хмелішчы, ля сенажацяў Нягневіцкіх і Любецкіх |
| Нягневіцкія, сенажаці |
| Любецкія, сенажаці |
| Лугавое, рэчышча |
| Бродзенская, прыстань на р. Нёман |
| Вісад |
| Уздзенаўскі, ез манастырскі |
| Панкоўскі, ез манастырскі |
| Селіцкі, ез манастырскі ля ур. Селішча |
| Сідараўскі, ез манастырскі |
| Баблонскі, ез манастырскі |
| Закот, ез манастырскі |
| Згацілаў, ез манастырскі |
| Калакаліннік, ез манастырскі |
| Сантовіча, сенажаць |
| Селішча |
| Кашыц |
| Кашыцава, сенажаць за Нёманам |
| Дубна, за Нёманам, на сенажаці Кашыцавай |
| Багушоўскае, возера манастырскае за Нёманам, на сенажаці Кашыцавай |
| Багушоўскі, езок манастырскі за Нёманам, у воз. Багушоўскім, ва ур. Дубна на сенажаці Кашыцавай |
| Белякоўская, сенажаць |
| Курапатына, сенажаць |
| Коскава, сенажаць |
| Першскоўская, сенажаць |
| Гарманоўская, сенажаць |
| Несцероўская, сенажаць |
| Гапонава, сенажаць |
| Теребеж, сенажаць |
| Галодаў Вугал, сенажаці манастырскія |
| Каломва, поле, якое адносілася да Купіцка, паміж палямі в. Сеннае |
| Краманіца, затока ля Нёмана |
| Уздзенава, затока ля Нёмана |
| Вусце, затока ля Нёмана |
| Селішча, затока ля Нёмана |
| Сукорына, затока ля Нёмана |
Шчорсы
| Паціпаўка, поле |
| Мілашоў |
| Асічоўка, сенажаць |
| Салянкі, паша пры гасцінцы да Карэліч |
Лаўрышава
| Капаніца, рэчка |
Барацін
| Шахаўніца |
(Инъвенътаръ албо списаніе монастира Лавъришовъского // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 147. Воп. 2. Спр. 175. Арк. 1727–1735.)
Т. В. Маслюкоў