Вы здесь

У Беларусі прызнаны ўнікальнымі 12 гістарычных дакументаў, 6 з іх звязаны з Лаўрышаўскім манастыром

У чэрвені 2022 г. у Мінску адбыліся два пасяджэнні Цэнтральнай экспертна-метадычнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. На іх упершыню былі зацверджаны і прызнаны як унікальныя 12 гістарычных дакументаў. Яны адносяцца да XV – XVІІ стагоддзяў і захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску.

6 дакументаў звязаны з гісторыяй аднаго з самых ранніх мужчынскіх манастыроў у Беларусі – Лаўрышаўскага манастыра, які на працягу некалькіх стагоддзяў з’яўляўся важнейшым духоўным цэнтрам.

Асноўная частка дакументаў напісана на старабеларускай мове.

Дакументы былі апісаны ў выніку карпатлівай працы работнікаў архіва. Яны адпавядаюць большасці з 8-мі прынятых крытэрыяў для вызначэння ўнікальнасці: старажытнасць (дакументы, створаныя да пачатку XVIII ст.), адносіны дакумента да гістарычнай асобы, мастацкія асаблівасці дакумента, палеаграфічныя і лінгвістычныя асаблівасці, аўтэнтычнасць, безумоўная гістарычная, навуковая, сацыяльная, эканамічная, палітычная і культурная каштоўнасць.

Копіі ўсіх дакументаў глядзiце па спасылцы.

Было полезно? Поделитесь с друзьями